Спынілі яшчэ адну "справу 19 снежня"

2011 2011-08-30T16:22:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З-пад крымінальнага пераследу выведзены актывіст АГП Анатоль Паўлаў.

Як паведамляе сайт ucpbel.org, 30 жніўня апазіцыянер атрымаў два лісты з міліцыі. У адным яму паведамілі пра спыненне справы, у другім — дазвол на выезд за межы краіны.

Нагадаем, што перад гэтым былі спыненыя крымінальныя справы Наталлі Радзінай, Анатоля Лябедзькі, Алега Корбана, Аляксандра Арастовіча, Рыгора Кастусёва, Уладзіміра Кобеца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства