Па справе Алеся Бяляцкага дапытаны праваабаронца Андрэй Палуда

2011 2011-08-29T15:50:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paluda1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда

Андрэй Палуда

29 жніўня ва ўпраўленні Дэпартаменту фінансавых расследванняў Камітэту дзяржкантролю па справе Алеся Бяляцкага быў дапытаны сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Андрэй Палуда.

На допыт у якасці сведкі Андрэя Палуду выклікала кіраўнік следчай групы Таццяна Касынкіна. Допыт праводзіў следчы Данііл Пазьняк. Юрыдычную дапамогу праваабаронцу аказвала адвакатка Дар’я Ліпкіна.

Старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ). Яго арыштавалі 4 жніўня, абвінавачанне выстаўлена 12 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства