Разгляд апошняй справы аб “масавых беспарадках” перанесены на 28 верасьня

2011 2011-08-29T12:06:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranovich_sviataslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святаслаў Барановіч

Святаслаў Барановіч

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся разгляд справы апошяга з абвінавачаных ва ўдзеле ў “масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года” Сьвятаслава Барановіча. У працэсе абвешчаны перапынак да 28 верасьня, абвінавачанаму зьмянілі меру стрыманьня на падпіску аб нявыязьдзе.

Судовы працэс узначальвае судзьдзя Алена Рудніцкая, бок абвінавачаньня прадстаўляе пракурор Серакоў. Па справе праходзяць 30 пацярпелых супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Толькі 12 зь іх прыйшлі на сёньняшняе паседжаньне. У выніку судзьдзя прыняла рашэньне перанесьці працэс на 28 верасьня. Таксама было задаволена хайдайніцтва адваката аб зьмене меры стрыманьня на падпіску аб нявыязьдзе.

Сьвятаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага. Сьвятаславу прад’яўлена абвінавачаньне па частцы 2 артыкула 293 КК – “удзел у масавых беспарадках”, што караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства