Рупліўца беларушчыны затрымалі спэцназаўцы

2011 2011-08-29T09:42:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі 26 жніўня затрымалі грамадзкага актывіста Ігара Случака. Ён пасьпеў паведаміць па тэлефоне БелаПАН, што яго затрымалі супрацоўнікі спэцназу і даставілі ў АУС Савецкага раёну Гомелю. Паводле слоў Случака, яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы (дробнае хуліганства, арт.17.1 КоАП).

Дзяжурны АУС Савецкага раёна паведаміў, што Случак затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэньне і дастаўлены ў ІЧУ, дзе будзе знаходзіцца да суду.

Актывіст плянаваў правесьці 27 жніўня сустрэчу з журналістамі: паведаміць пра вынікі пэрсанальнай кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» і абмеркаваць магчымасьць рэфармаваньня сыстэмы МУС. Паводле слоў актывіста, на мерапрыемства ён запрашаў журналістаў як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ, а таксама міліцыянтаў.

Кампанія «Справаводзтва па-беларуску» доўжыцца два гады. Ігар Случак дасылае лісты чыноўнікам з просьбай перавесьці іхняе справаводзтва на беларускую мову, і ў выпадку адказу на расейскай мове патрабуе даслаць яго па-беларуску. Сёлета патрабаваньне да чыноўнікаў адказваць грамадзянам на іх мове стала нормай закону «Аб зваротах грамадзян».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства