На Магілёўшчыне выходзяць і распаўсюджваюцца незалежныя газэты, наклад якіх па закону не патрабуе рэгістрацыі

2006 2006-06-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пяці раёнах Магілёўшчыны намаганьнямі мясцовых дэмакратычных энтузіястаў і сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў выходзяць і распаўсюджваюцца незалежныя газэты, наклад якіх па закону не патрабуе рэгістрацыі. Літаральна ў траўні ў вобласьці пабольшала вольных выданьняў адразу на дзьве газэткі, якія пачалі выходзіць, што асабліва важна, у аддаленых раёнах. Яшчэ дзьве гатовыя нарадзіцца ў чэрвені. Такім чынам палова раёнаў вобласьці бліжэй да восені будзе мець свае бюлетэні. За такую задачу цяпер адказвае абласная Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў.Вольныя газэты вобласьці не зьбіраюцца сыходзіць на летнія вакацыі. Абласная каардынацыйная рада дэмсілаў у гэты час мае намер падвысіць сваю актыўнасьць, у тым ліку  інфармацыйную. "Увосень, калі разгорнецца выбарчая кампанія ў мясцовыя саветы, дэмакратычным сілам трэба прапановаць людзям праўдзівую інфармацыі на грунце выключна мясцовых фактаў. Як вядома, менавіта такая інфармацыя ўспрымаецца найлепш, і менавіта таму сёньняшняя ўлада таму яе і баіцца", - пракаментаваў прэс-службе Асамблеі НДА старшыня абласной арганізацыі ГА "БНФ "Адраджэньне" Рыгор Кастусёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international