Да галадоўкі маладафронтаўцаў далучаюцца новыя ўдзельнікі

2006 2006-06-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба "Маладога Фронту", 31 траўня ў Салігорску да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў далучыўся Уладзімір Лемеш. Напярэдадні да іх далучыўся актывіст Партыі БНФ Павал Батуеў.

У Гародні і Лідзе да галадоўкі далучыліся Ганна Фаміна і Сяргей Чайка.

31 траўня менскія ўдзельнікі маладафронтаўскай галадоўкі перадалі заяву ў Генеральную пракуратуру з патрабаваньнем спыніць палітычныя расправы над лідэрамі моладзевага руху і вызваліць усіх палітычных вязьняў:

"Мы, заяўляем, што Малады Фронт  беларускi маладзёвы рух, якi грунтуецца на патрыятызме i хрысьцiянскiх прынцыпах, дзейнiчае законнымi й негвалтоўнымi мэтадамi, лiчым крымiнальную справу супраць Маладога Фронту палiтычнай і патрабуем спынiць перасьлед сябраў Маладога Фронту," - адзначаюць ў сваёй заяве моладзевыя актывісты.

Такім чынам у галадоўцы, распачатай салігорскімі маладафронтаўцамі, прымаюць удзел ужо 24 чалавекі: сем у Салігорску, дзевяць у Менску, шэсьць у Гародні і адзін у Кіеве.

Многія удзельнікі галадоўкі сёньня, ва ўсясьветны дзень абароны дзяцей і моладзі, будуць здаваць іспыты і залікі ў навучальных установах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international