Сёньня а 12 гадзiне ў Берасьцi распачалася "Вахта маўчаньня" акцыя на знак салiдарнасьцi з сябрамi "Маладога Фронта"
31.05.2006.
Акцыя ладзіцца ў падтрымку палітвязьняў і актывістаў моладзевага руху, якіх перасьледуе ўлада. Яе ўдзельнiкi размясьцiлiся каля адзнакi "Нулявы кiламетр", што знаходзiцца на галоўнай плошчы горада плошчы Ленiна. Седзячы на зямлi, яны моўчкi чытаюць Бiблiю.На працягу 24 гадзін удзельнiкi акцыі будуць змяняць адзiн аднаго. Плануецца, што а 20 гадзiне да iх далучацца новыя людзi.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








