viasna on patreon

На акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Магілёве затрыманыя журналісты

2011 2011-08-23T15:12:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulotka_bialacki_3_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 жніўня у Магілёве адбылася акцыя праваабаронцаў у падтрымку Алеся Бяляцкага, падчас асвятлення якой былі затрыманыя грамадскі актывіст Павел Варашылаў, а таксама журналіст Аліна Скрыбунова і відэааператар Яўген Глушакоў, перадае "Магілёўская вясна". Цягам 2 гадзінаў усіх затрыманых апыталі і адпуцілі без складаньня пратаколаў.

Праваабаронцы і грамадскія актывісты распаўсюдзілі ў цэнтры Магілёва некалькі соцень буклетаў, прысвечаных праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які зараз знаходзіцца пад арыштам і якому пагражае вялікі тэрмін турэмнага зняволення. Напрыканцы акцыі супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманыя Павел Варашылаў, а таксама журналісты, што здымалі падзеі, і дастаўленыя ў Ленінскі РАУС г. Магілёва. На іх былі складзеныя апытальныя аркушы.

Аляксей Колчын, магілёўскі праваабаронца пракаментаваў выданню "Тут і цяпер":

- У Магілёве на гэты дзень сабрана больш за сотню паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага. Аднак мы сутыкаемся і з тым, што звычайныя грамадзяне мала ведаюць пра сапраўдную сытуацыю з Алесем Бяляцкім, з іншымі палітзняволенымі. Інфармацыйная салідарнасць не менш важная, чым, напрыклад, матэрыяльная. На фоне таго, што пра палітычных зняволеных і пра непасрэдна Алеся Бяляцкага гаворыць беларускае тэлебачанне, асабліва важна даваць людзям прамую і аб'ектыўную інфармацыю пра стан правоў чалавека ў нашай краіне і пра брутальны, недапушчальны для еўрапейскай краіны пераслед сваіх апанэнтаў з боку нашай улады. Такім чынам інфармацыйныя акцыі мы лічым зараз за асноўную ў сваёй дзейнасці. Не кідаючы, зразумела, і ўсіх іншых складнікаў праваабарончай і салідарнай працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства