Сына Алеся Бяляцкага аштрафавалі на 10 базавых велічыняў

2011 2011-08-23T11:07:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_adasj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бяляцкі Адась

Бяляцкі Адась

Затрыманага пад час акцыі Адама Бяляцкага даставілі ў памяшканьне суду Цэнтральнага раёна Менска.

Справу разглядаў намеснік старшыні суду Цэнтральнага раёна Леанід Ясіновіч. Суддзя адмовіў ў задавальненні хадайніцтва аб праглядзе матэрыялаў відэаздымкі, паколькі, па ягоных словах, невядома, хто здымаў і дзе гэтыя матэрыялы можна ўзяць.

Адвакат Адама Бяляцкага звярнула ўвагу на значнае працэсуальнае парушэнне - пратакол затрымання быў складзены толькі сёння раніцай, хоць затрыманне адбылося ўвечары 22 жніўня, і міліцыянт, які яго складаў, адсутнічаў на працэсе. Сведкам з боку абвінавачання выступіў супрацоўнік ДАІ Байран Дзмітрый, што зартымліваў Адама.

Суддзя прыйшоў да высновы, што віна затрыманага ў парушэнні арт. 17.1 КаАП (нецэнзурная лаянка) падцверждана падчас судовага разгляду.

Не выходзячы ў дарадчы пакой, ён вынес прысуд - штраф у памеры 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).

Нагадаем, што аўтамабіль, якім кіраваў Адам Бяляцкі, вечарам 22 жніўня спыніўся на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і Машэрава непадалёк ад Плошчы Перамогі. Кіроўца ўключыў аварыйку і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ.

Аўтамабіль пагрузілі на эвакуатар, а Адаму Бяляцкаму надзелі кайданкі, пасадзілі ў машыну ДАІ з бартавым нумарам 649 і даставілі ў Цэнтральны РУУС.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства