viasna on patreon

Адама Бяляцкага звезлі ў кайданках

2011 2011-08-22T21:13:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас акцыі "Стоп бензін" аўтамабіль, якім кіраваў Адам Бяляцкі, спыніўся на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і Машэрава непадалёк ад Плошчы Перамогі. Кіроўца ўключыў аварыйку і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ.

Аўтамабіль пагрузілі на эвакуатар, а Адаму Бяляцкаму надзелі кайданкі, пасадзілі ў машыну ДАІ з бартавым нумарам 649 і звезлі ў невядомым накірунку.

Чарговая акцыя "Стоп бензін" была запланавана 22 жніўня як рэакцыя на шостае падвышэнне коштаў на паліва ў Беларусі.

Пра акцыю "Стоп бензін":

Радыё Свабода: Акцыя «Стоп-бэнзін» 22 жніўня. Онлайн-рэпартаж

Наша Ніва: ДАІ зладзілі ў сталіцы «Стоп-бензін-3»

ГУВД: призывы и участие в несанкционированных акциях – вне Закона

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства