viasna on patreon

Нарвежскі Хельсінскі камітэт: “Алесь! Будзем змагацца за Вас!

2011 2011-08-19T12:13:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/narvegi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штодзень Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымлівае дзесяткі лістоў з-за мяжы са словамі падтрымкі зняволенаму старшыні арганізацыі Алесю Бяляцкаму. Актывісты няўрадавых арганізацыі і простыя грамадзяне са Швецыі, Нарвегіі, Германіі, Галандыі, Швейцарыі, дасылаюць хадайніцтвы аб паручальніцтве і паштоўкі. 

“Шаноўны Алесь Віктаравіч! Мы за Вас вельмі перажываем, сумуем па Вас, будзем змагацца за Вас! Трымайцеся, мы – з Вамі!” – напісана ў паштоўцы, якую падпісалі сябры і актывісты Нарвежскага Хельсінскага камітэту.

Напішыце ліст падтрымкі Алесю Бяляцкаму і вы.

Адрас наступны:

220030, г.Мінск, вул. Валадарскага, 2 СІЗА-1, 15.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства