Сёньня раніцай кватэру, дзе галадуюць актывісты салігорскага Маладога Фронту, наведалі супрацоўнікі міліцыі
30.05.2006.
За час, пакуль маладафронтаўцы размаўлялі з міліцыянтамі пад вокны дому быў падагнаны адмысловы пад'ёмны кран, з дапамогаю якога супрацоўнікі ў цывільным зьнялі расьцяжку з надпісам "Галадоўка", што вісела на балконе кватэры.Пяцёра салігорскіх актывістаў ужо другі дзень галадаюць і патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед і выпусьціць на волю Зьміцера Дашкевіча і Артура Фінькевіча. Зьвязацца з галадаючымі і выказаць сваю падтрымку можна па тэлефоне 80171052136, паведаміла прэс-служба арганізацыі МФ.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








