У Лідзе будуць судзіць журналіста “Белсата”
У Лідскім судзе заўтра будзе разглядацца адміністрацыйная справа ў дачыненні да карэспандэнта тэлеканала “Белсат” Сяргея Карпенка.
Журналіста абвінавачваюць адразу па двум артыкулам адміністратыўнага кодэксу: “дробнае хуліганства”, нібы за лаянку матам і “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі”, пры затрыманні на плошчы Леніна пад час акцыі маўклівага пратэсту 22 чэрвеня.
Па словах Сяргея, яго адразу запрасілі на размову, але пасля адмовы супраць яго была выкарыстана грубая фізічная сіла, у выніку чаго яму была рассечана галава:
- Было сказана, што будзе праведзены
дагляд. Які сэнс? Калі вы хочаце са мной пагаварыць, давайце будзем з вамі
гаварыць. Калі гэта затрыманне, аб'яўляйце аб гэтым, гаварыце, што вы мне
затрымалі, растлумачце прычыну і правядзіце дагляд так, як трэба.
Судзіць карэспандэнта “Белсата” будзе суддзя Максім Філатаў. Па прад’яўленым
абвінавачванням Сяргею Карпенка свеціць штраф да 50 базавых велічынь альбо
адміністрацыйны арышт. Журналіст у сваю чаргу падаў ў пракуратуру скаргу на
дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў.