viasna on patreon

Актывісты «Маладых дэмакратаў» асуджаныя на 5 сутак

2011 2011-08-18T09:04:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/md-20110817.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У час  расклейкі плакатаў з выявамі палітзняволеных вечарам 16 жніўня ў Мінску супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя Зміцер Сільчанка і Вольга Падзерына.
 
На другі дзень17 жніўня суд Савецкага раёна Мінска асудзіў актывістаў на 5 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага.
 
Як паведамляе прэсавая служба АГП, зараз Сільчанка і Падзерына адбываюць пакараньне ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства