Невядомая асоба па тэлефоне запрашала праваабаронцу на допыт

2011 2011-08-17T17:44:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/telefanavannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 жніўня праваабаронцу Зьмітру Салаўёву патэлефанавала невядомая асоба і сказала, што яна зьяўляецца сьледчым упраўлення Дэпартаменту фінансавых расследванняў з прозвішчам Касынкіна. Па тэлефоне гэтая асоба запатрабавала ад праваабаронцы з’явіцца на допыт ва УДФР.

Зміцер Салаўёў запатрабаваў афіцыйна даслаць яму позву, матываваўшы сваю просьбу патрэбай у юрыдычнай дапамозе адваката. Суразмоўца пагражала праваабаронцу штрафам за адмову зьявіцца на допыт. Аднак без належна аформленай і дасланай позвы такія патрабаванні юрыдычна неабгрунтаваныя.

Як вядома, следчая УДФР з прозвішчам Касынкіна ўзначальвае следчую групу, якая займаецца расследваннем справы па абвінавачанні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства