У Магілёве адбыўся праваабарончы форум па праблеме палітвязняў

2011 2011-08-17T15:46:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На сустрэчы прысутнічалі вызвалены палітвязень Уладзімер Яроменак, маці ды нявеста Зьмітра Буланава, тата Ільлі Васілевіча, бабуля Яўгена Васьковіча, Намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Праваабарончы форум ладзіўся ў Магілёве, бо менавіта тут знаходзіцца ў зьняволеньні палова (15 палітвязьняў), у тым ліку й анархісцкіх. Родная для Лукашэнкі вобласьць мае найбольш шчыльнае засяроджаньне палітычназьняволеных актывістаў дэмакратычнага руху, астатнія раскіданы па іншым. На магілёўшчыне фіксуюцца жахлівейшыя факты парушэньня правоў асуджаных, прыклад таму — парушэньні правоў зьняволенага лідэра МФ Зьмітра Дашкевіча.

“Неабходна патрымка палітвязьняў, дапамога сем’ям зьняволеных, грамадзкая салідарнасьць — яна адчувальная ўнутры,” — кажа маладафронтавец Уладзімер Яроменак, каторы на ўласным досьведзе адчуў палітычны аршыт.  — Міжнародныя санкцыі й агалоска інфармацыі ўзьдзейнічалі на адбыцьцё пакараньне. Пры агалосцы, напрыклад, паштовай праблемы, раптоўна зьяўляліся лісты, каторыя раней не даходзілі.”

Трэба інфармаваць беларускае насельніцтва, лічаць маладафронтаўцы, асабліва ў гарадах з палітвязьнямі, каб актывізаваць мясцовую грамадзянскую супольнасьць, зьяднаць дэмакратычны рух у рэгіёнах, даць штуршок мясцовым лідэрам, каб яны распачалі кампанію падтрымкі. Гэтыя праблемы мусяць быць праведзены на месцах, кожны неабыякавы мусіць мець пэрсанальную адказнасьць за кампанію салідарнасьці ў сваім горадзе, раёне, вобласьці.

“Палітычныя лідэры, грамадзкія актывісты абавязаны данесьці інфармацыю аб палітвязьнях у гарадах, дзе знаходзяцца незаконна асуджаныя, каб кожны беларус рабіў выбар, ці ён падтрымоўвае цяперашнюю ўладу, ці не. Каб чалавек у кожным горадзе, дзякуючы працы мясцовых актывістаў, адчуваў узаемасувязь паміж наяўнасьцю палітвязьняў у краіне й адсутнасьцю грошаў у кішэні,” — заявіла Наста Палажанка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства