Суд адхіліў скаргу на меру стрымання ў дачыненні Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-17T15:15:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 жніўня ў судзе Першамайскага раёна Мінска адбыўся разгляд скаргі адваката Алеся Бяляцкага на абраную следствам меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Скарга адваката была адхіленая.

Разгляд скаргі адбываўся ў закрытым паседжанні.

Нагадаем, што 12 жніўня, разам з выстаўленьнем Алесю Бяляцкаму абвінавачаньня ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ), тэрмін утрыманьня праваабаронцы пад вартай быў працягнуты на 2 месяцы.

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня. У той самы дзень на офісе “Вясны” і на прыватнай кватэры праваабаронцы прыйшлі вобшукі. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства