Лідэр Libereco Ларс Бюнгер падпісаў паручальніцтва за Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-17T11:14:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/libereco_partnership.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня швейцарскай арганізацыі “Libereco – Партнёрства за правы чалавека” Ларс Бюнгер далучыўся да кампаніі за вызваленне Алеся Бяляцкага, падпісаўшы паручальніцтва за старшыню ПЦ “Вясна”.
Па стане на 17 жніўня каля 500 чалавек падпісалі асабістыя паручальніцтвы за вызваленне Алеся Бяляцкага, у тым ліку ўладальніца Нобелеўскай прэміі Шырын Эбадзі.
 
Цягам апошніх гадоў Libereco займаецца арганізацыяй кампаній па падтрымцы ахвяраў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку нядаўняй кампаніі апякунства над беларускімі палітзняволенымі.

16 жніўня Libereco распаўсюдзіла заяву з заклікам да беларускага прэзідэнта аб неадкладным вызваленні ўсіх палітычных вязняў на Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства