viasna on patreon

МЗС Беларусі абвінаваціў у парушэньні закону аб друку карэспандэнта расейскай газэты “?#152;звестия”.

2003 2003-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 траўня начальнік інфармацыйнай управы МЗС Беларусі Андрэй Савіных выклікаў на размову ўласнага карэспандэнта расейскай газэты “?#152;звестия” Алену Данэйку і абвінаваціў яе ў парушэньні закону аб друку, які выявіўся ў нядаўнім артыкуле пра А.Лукашэнку. Алена Данэйка папярэджаная аб тым, што яна цяпер “у складаным становішчы”. Да суду, аднак, справа ня дойдзе.

Спадар Савіных выклаў Алене Данэйцы афіцыйную пазыцыю МЗС адносна артыкулу ў пятнічным нумары “?#152;звестий” пад назваю “Лукашэнка стаў у позу”, прысвечанага прамаруджваньню расейска-беларускай інтэграцыі. Паводле МЗС Беларусі, спадарыня Данэйка парушыла артыкул 40 Закону аб друку, бо апублікавала непраўдзіваыя зьвесткі.

Спадар Савіных прызнаў, што артыкул выклікаў нэгатыўны рэзананс, нанес ўрон іміджу Республікі Беларусь і беларуска-расейскім стасункам. МЗС Беларусі разглядае гэтую публікацыцю як абражальную.

Міністар друку Беларусі Міхаіл Падгайны зьвярнуўся да свайго расейскага калегі Міхаіла Лесіна з просьбаю “прыняць захады да газэты «?#152;звестия» ў зьвязку з публікацыяй непраўдзівай інфармацыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам РФ”.

Спадар Савіных папярэдзіў Алену Данэйку, што гэты артыкул мог бы пацягнуць пазбаўленьня яе акрэдытацыі ў МЗС Беларусі. Аднак з 25 студзеня Алена ня мае акрэдытацыі, бо проста забылася яе працягнуць, і таму цяпер яе няма чаго пазбавіць. А да судовага перасьледу журналісткі беларускія ўлады не гатовыя.

МЗС Беларусі папярэдзіў, што гэты артыкул “ставіць спадарыню Данэйку ў складанае становішча і абцяжарвае яе працу як прадстаўніка СМІ ў Беларусі”. Рэальна найбольшае пакараньне, якое магчымае, — гэта адмова ў акрэдытацыі ў выпадку, калі Алена Данэйка па яе зьвернецца.

Алена Данэйка ў адказ на ўсе закіды МЗС заявіла, што ўсе факты і цытаты, якія яна прыводзіць у артыкуле, пацьвярджаюцца дыктафоннымі запісамі, таму яна не сумняецца ў іх праўдзівасьці. Падтрымліваюць Алену і ў рэдакцыі “?#152;звестий”. Але спадарыня Данэйка ня лічыць патрэбным абвастраць свае стасункі зь беларускімі ўладамі і спадзяецца на дыпляматычнае ўрэгуляваньне супярэчкі. Па сутнасьці ж спрэчнай тэмы яна заявіла:

(Данэйка: ) “Людзі, якія, на мой погляд, аб’ектыўна ацэньваюць сытуацыю, ня бачаць станоўчых зрухаў у справе інтэграцыі Расеі і Белаурсі”.

Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства