Суд Чыгуначнага раёну Гомелю задаволіў скаргу прафсаюзнага актывіста Аляксандра Яўсяйчука

2006 2006-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Яўсяйчук патрабаваў прызнаць незаконным адміністратыўнае пакараньне і скасаваць накладзены на яго штраф 155 тысяч рублёў, які ён атрымаў за распаўсюджваньне зваротаў да работнікаў аўтобуснага парку №1, паведаміла Радыё Свабода.

Суд вырашыў адмяніць пастанову адміністрацыйнай камісіі выканкаму Чыгуначнага раёну Гомелю, у адпаведнасьці з якой Аляксандар Яўсяйчук быў прызнаны вінаватым у незаконным распаўсюдзе зваротаў сярод рабочых аўтапарку № 1. Аляксандар Яўсяйчук лічыў, што яго незаконна й беспадстаўна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці. Больш як месяц таму ён распаўсюджваў улёткі сярод рабочых аўтапарку №1.

"Нібыта я быў затрыманы супрацоўнікам міліцыі, капітанам Навуменкам на аўтавакзале за распаўсюджваньне звароту да рабочых аўтобуснага парку № 1. У звароце гаварылася пра тое, што кіраўніцтва аўтапарку перашкаджае рэгістрацыі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці. Міліцыя склала пратакол без маёй прысутнасьці, дзе было напісана, што я адмовіўся яго падпісваць. Тады як я гэтага капітана Навуменку й ня бачыў на свае вочы, а ён на мяне склаў такі пратакол," - распавёў актывіст.

Аляксандар Яўсяйчук давёў суду, што ў адпаведнасьці са статутам прафсаюзнай арганізацыі, можна распаўсюджваць друкаваныя матэрыялы сярод сябраў прафсаюзу, што й было зроблена, але ня ў той дзень, які пазначаны ў пратаколе аб затрыманьні.

29 траўня падчас разгляду ў судзе Чыгуначнага раёну капітан Навуменка прызнаўся, што не затрымліваў Аляксандра Яўсяйчука. Спадар Яўсяйчук задаволены рашэньнем суду: "Хаця б нейкая справядлівасьць. Урэшце беззаконьню прыходзіць канец. Я веру ў справядлівасьць, і яна наступіць".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international