Магілёўская моладзь правяла флэш-моб "За Свабоду!"

2006 2006-05-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 траўня а 9-й гадзіне вечара на плошчы Савецкай каля дзясятку маладых людзей згрупаваліся ў цэнтры плошчы і сінхронна прымацавалі да сваіх грудзей значкі "За Свабоду". Затым таксама зладжана яны пачалі надзьмуваць каляровыя паветраныя шарыкі ў камбінацыі белы, чырвоны і зноў белы. Гэтыя своеасаблівыя букеты з шарыкаў нацыянальных колераў разам са значкамі "За свабоду" маладыя людзі прапаноўвалі мінакам. Акцыя доўжылася 15 хвілінаў, пакуль на плошчы не зьявілася міліцыя. Удзельнікі флэш-мобу, аднак, пасьпелі разыйсьціся. Дзе-нідзе ў горадзе да позьняга вечара можна было сустрэць маладыя пары і групы моладзі, якія гулялі і сядзелі на лаўках, трымаючы паветраныя шарыкі з прымацаванымі да іхных шнуркоў значкамі "За Свабоду!", паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Гэтая акцыя ў Магілёве была падрыхтаваным флэш-мобам, які група маладых патрыётаў правяла ў падтрымку агульнанацыянальнай кампаніі "За Свабоду", абвешчанай нядаўна Абяднанымі дэмакратычнымі сіламі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international