viasna on patreon

Прэзідэнт FIDH звярнулася да літоўскага прэм’ер-міністра з адкрытым лістом

2011 2011-08-12T17:49:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belhassen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сухайр Белхасэн

Сухайр Белхасэн

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн звярнулася да прэм’ер-міністра Літвы Андруса Кубіліса з адкрытым лістом з нагоды арышта старшыні ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага:

“Як Вам вядома, крымінальная справа была распачатая беларускімі ўладамі на падставе інфармацыі аб рахунку сп. Бяляцкага ў літоўскім банку DnB NORD. Беларуская падатковая інспекцыя расцанілі гэты рахунак як асабісты прыбытак сп. Бяляцкага і абвінавацілі яго ва ўтойванні прыбыткаў.

Насамрэч, гэтыя сродкі, пералічаныя міжнароднымі арганізацыямі, не выкарыстоўваліся ў асабістых мэтах, але ішлі на фінансаванне законнай правабарончай дзейнасці ПЦ “Вясна”. Сродкі на фінансаванне праваабарончай дзейнасці даводзілася пераводзіць на гэты банкаўскі рахунак толькі праз неаднаразовыя адмовы ў рэгістрацыі ПЦ “Вясна” і з улікам Артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса. У Беларусі законнае выкарыстанне гэтых рэсурсаў было крыміналізаванае рэпрэсіўным заканадаўствам, мэтай якога з’яўляецца пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці.

Такім чынам, інфармацыя, выдадзеная Міністэрствам юстыцыі Літвы, можа спрычыніцца да далейшага судовага пераследу сп. Бяляцкага. Мы абураныя з прычыны таго, што Міністэрства юстыцыі Літвы, краіны-удзельніцы Еўрапейскага саюза, не прыняла пад увагу бяспеку сп. Бяляцкага пры перадачы інфармацыі адносна ягонага рахунку ў літоўскім банку ўладам Беларусі. Адзначаючы нядаўнія заявы Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні юрыдычнай дапамогі Беларусі па гэтай справе, Абсерваторыя выказвае шкадаванне з прычыны таго, што праз перадачу гэтых даных Літва паставіла пад пагрозу лёс сп. Бяляцкага, парушыўшы тым самым рэкамендацыі ЕС па абароне правоў праваабаронцаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства