Палякі абураныя справай Бяляцкага

2011 2011-08-12T13:53:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Занепакоенасць фактам выдачы польскай генпракуратурай дадзеных пра банкаўскі рахункі Алеся Бяляцкага ў Польшчы выказала Працоўная група пры аб'яднанні «Замежжа», што рэпрэзентуе польскія пазаўрадавыя арганізацыі, заангажаваныя у супрацоўніцтва з Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які адрасаваны на імя прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска.

Прадстаўнікі аб'яднання лічаць абуральнымі дзеянні з боку Польшчы, якая з аднаго боку падтрымлівае дэмакратычную супольнасць Беларусі, а з другога – праз выдачу банкаўскіх рахункаў апазіцыянераў - спрычыняецца да палітычнага пераследу людзей у Беларусі. Гэтую думку пацвярджае каардынатар працоўнай групы Ян Стшэлецкі.

- Гэта недапушчальнае, недапушчальная сітуацыя, каторая падрывае легітымнасць перадачы падтрымкі Беларусі. Калі Польшча дэкларуе сябе як найбольшага саюзніка грамадскай супольнасці на Беларусі, пазней з-за нашых недаглядаў: спачатку перасылаем грошы на конта, пазней раскрываем інфармацыі беларускім уладам, каторыя даюць падставы да пераследу грамадскай супольнасці. Хаця дэкларуем жаданне прысутнасці распрацоўкі рашэння, якое дазволіць нам дапамагаць беларусам няшкодзячы ім адначасова.

Актывісты заклікаюць таксама праверыць факты перадачы інфармацыі аб банкаўскіх рахунках іншых прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і папярэдзіць тыя асобы, якія могуць знаходзіцца пад пагрозай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства