Баранавіцкія пікетоўшчыкі сутыкаюцца з бюракратыяй

2011 2011-08-12T11:07:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша сутыкнуўся з непаразуменьнем некаторых службаў, зь якімі плянуе заключыць дамовы на абслугоўваньне пікету за вызваленьне Алеся Бяляцкага, які мае адбыцца 22 жніўня.

Для арганізацыі пікету неабходна заключыць дамовы зь міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнікамі. Як распавёў Сяргей Гоўша, ужо на гэтым этапе арганізацыі пікету даводзіцца сутыкацца зь цяжкасьцямі.

У міліцыі ўсялякім чынам зацягваецца заключэньне дамовы: то няма адпаведнага ўзору, то адсутнічае нейкі чалавек, адказны за падпісаньне дамовы.

“Для нас не сакрэт, што міліцыя зьвязваецца зь ідэалагічным адьдзелам гарвыканкама, дзе настойваюць, каб заключэньне дамовы зацягвалася. Але мы гатовыя пераадолець гэтыя бюракратычныя перашкоды”, – кажа праваабаронца.

Пікет салідарнасьці з арыштаваным кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” плянуецца ў Баранавічах 22 жніўня ў старым парку з 18-й да 20-й гадзіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства