Падчас матчу паміж маладзёвымі зборнымі Беларусі і Расеі ў Гомелі быў затрыманы грамадзкі актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка
28.05.2006.
Падставай гэтаму паслужыў накінуты на плечы нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Калі ў перапынку малады заўзятар пайшоў папіць кавы, яго затрымалі АМАПаўцы. Зьміцер быў дастаўлены ў аддзяленьне ГРАЎС, дзе на хлопца склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 167 ч.2 "Выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі". Таксама ў пастарунку з яго ўзялі адбіткі пальцаў і сфатаграфавалі. Зараз Зьміцер чакае позву ў суд, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








