Менскі гарадзкі суд ліквідаваў пратэстанцкую суполку "Запавет Хрыста"

2006 2006-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для ліквідацыі стала тое, што юрыдычны адрас царквы не адпавядае нормам новага закону аб грамадзкіх аб’яднаньнях. Каб разгледзець пазоў чыноўнікаў Менгарвыканкаму да пратэстанцкай суполкі "Запавет Хрыста", судзьдзі Менскага суду Сьвятлане Таперкінай спатрэбілася паўтары гадзіны.

Пратэстанцкая суполка "Запавет Хрыста" была зарэгістраваная ў 1994 годзе. Паводле пастара, праблемы ў вернікаў пачаліся пасьля прыняцьця новага закону аб рэлігіі. Суполка была зарэгістраваная на хатні адрас пастара Георгія Вязоўскага. Вязоўскі ў часе выбараў адбываў 10 сутак арышту ў турме на Акрэсьціна. Ён быў першым сьвятаром, якога арыштавалі за правядзеньне несанкцыянаванага ўладамі набажэнства. Цяпер жа суполку зьліквідавалі.

Пастар заявіў "Радыё Свабода", што тэндэнцыя нішчыць пратэстанцкую царкву тлумачыцца палітыкай дзяржавы, пры гэтым умацоўваюцца пазыцыі расейскай праваслаўнай царквы: "Гэта жаданьне манапалізаваць праваслаўную царкву, каб яна магла цалкам кантраляваць розумы людзей, і нежаданьне мець незалежных пратэстантаў. Хоць, паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасьць пратэстантаў меншая, чым праваслаўных, але веруючых пратэстантаў болей за веруючых праваслаўных. Бо праваслаўе ўспрымаецца як нацыянальнасьць".

Верніца Ірына Жыхар прысутнічала на судовым паседжаньні. Яна паведаміла, што нягледзячы на ліквідацыю царквы дэ-юрэ, вернікі будуць ладзіць набажэнствы: "Гэта задача дзяржавы: паставіць пад кантроль асабістую свабоду чалавека. Адна справа паставіць пад кантроль бізнэс, бухгальтэрыю пэўную — а гэта ўмяшаньне, гвалт над чалавечым духам. Дзяржава чамусьці прысабечыла права распараджацца маёй асабістай свабодай. Але ўсе вернікі ведаюць, што Бог усё бачыць. Ніякая дзяржава ня можа прымусіць нас адмовіцца ад Бога, таму што гэта не ва ўладзе дзяржаўнай".

У кабінэце судзьдзі пастар Георгі Вязоўскі й некалькі вернікаў зьвярнулі ўвагу на ўбраньне пакою. На адной сьцяне вісеў партрэт Аляксандра Лукашэнкі, а на іншых — атрыбутыка групы "Алмаз": вымпелы, каляндар і нават дыван з сымболікай "Алмазу".

Летась цягам двух месяцаў суды зьліквідавалі дзьве пратэстанцкія суполкі, пастарамі якіх зьяўляюцца Эрнст Сабіла й Леанід Ліпень. Адміністратара суполкі "Новае жыцьцё" Васіля Юрэвіча за правядзеньне набажэнства суды аштрафавалі на 6 тысяч даляраў. Цяпер улады спрабуюць прымусіць пратэстантаў прадаць іхны будынак за мізэрныя грошы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international