Адміністратыўная камісія Маладзечанскага гарвыканкаму аштрафавала паводле арт. 193 КАаП (парушэньне заканадаўства ў галіне свабоды веравызнаньня) служыцеля Гарадзенскага абласнога аб’яднаньня Саюзу Хрысьціянаў Веры Эвангельскай Міхаіла Балыка.

2003 2003-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ён прызнаны вінаватым у тым, што “штодзённа ў нядзелі ў пэрыяд часу ад 14.00 да 15.00 гадзінаў, арганізуе і праводзіць эвангелізацыйныя сходы на адрасе: г.п. Жалудок, вул. Савецкая, 4 ды іншыя цырымоніі культу ў парушэньне ўсталяваных заканадаўствам правілаў”. Так выглядае абвінавачаньне згодна зь якім Міхаіл Балык павінны заплаціць штраф у памеры 26.600 руб.

Паводле Міхаіла (т. (01773)-76-6-97), на пачатку траўня ў дом, які арэндуе
царква ХВЭ, а першай уначы прыйшлі 2 міліцыянты і прадстаўнік выканкама ў
справах рэлігіі. У той час у доме знаходзіўся служыцеля Гарадзенскага
аб’яднаньня Саюзу ХВЭ, на якога быў складзены пратакол аб незаконым
правядзеньні набажэнства, хоць ён быў у доме адзін. Прыкладна праз тыдзень,
калі Міхаіл прыехаў у Жалудок наведаць саіх знаёмых вернікаў, да іх прыйшоў
мясцовы ўчастковы і папрасіў паказаць пасьведчаньньне. Убачыўшы, што Міхаілу
“даручааецца правядзеньне эвангелізацыйных служэньняў”, і што ягонае
служэньне “эвангеліст”, участковы сказаў, што мусіць скласьці пратакол аб
незаконным правядзеньні набажэнства, хоць ніякага набажэнства не
праводзілася, што і адзначыў Міхаіл, падпісваючы праткол.

20 траўня Міхаіла Балыка запрасілі на адміністратыўную камісію (паводле
месца жыхартсва) ў зьвязку з пратаколам, але тады паседжаньня камісіі не
адбылося. Яму растлумачылі, што так атрымалася з прычыны хваробы старшыні
камісіі, і перанесьлі паседжаньне на 27 траўня. 27 траўня яму без разгляду
папросту перадалі пастанову, датаваную 20 траўня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international