Менгарвыканкам патрабуе ліквідаваць царкву "Запавет Хрыста"

2006 2006-05-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менскі гарадзкі суд пачаў разгляд пазову Менгарвыканкаму да пратэстанцкай суполкі "Запавет Хрыста". Менгарвыканкам патрабуе ліквідаваць царкву. Нагадаем, раней пастар суполкі Георгі Вязоўскі адседзеў 10 сутак арышту ў часе выбарчай кампаніі за правядзеньне несанкцыяванага ўладамі набажэнства.

Пратэстанцкая суполка "Запавет Хрыста"  чацьвертая па ліку, якую цягам гэтага году, ліквідуюць улады. Падставай для ліквідацыі суполкі сталася тое, што юрыдычны адрас не адпавядае нормам новага закону аб грамадзкіх аб'яднаньнях.

Пастар Вязоўскі заявіў Радыё Свабода, што ў выніку калі суполку дэ-юрэ ліквідуюць, то вернікі ўсё роўна будуць зьбірацца далей і ладзіць набажэнствы.

У абарону суполкі "Запавет Хрыста" ўжо выступілі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, а таксама пастары іншых пратэстанцкіх цэркваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international