viasna on patreon

У Мінску прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-10T11:09:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 Некалькі актывістаў з арганізацыі “Маладыя дэмакраты” расклеілі ў падземным пераходзе партрэты арыштаванага праваабаронцы, улёткі з інфармацыяй аб яго пераследзе і заклікам “свабоду Алесю Бяляцкаму", а таксама ўсталявалі скрынку для збору сродкаў для падтрымкі арыштаванага.

Мерапрыемства працягвалася каля 20 хвілін і выклікала цікавасць і спачуванні мінакоў. Дзясяткі людзей ахвяравалі грошы. Як сказаў кіраўнік "Маладых дэмакратаў" Алег Корбан, галоўны сэнс мерапрыемства ўсё ж не збор сродкаў, а інфармаванне грамадства аб палітычных рэпрэсіях і выяўленне салідарнасці з арыштаваным праваабаронцам.

- Актывісты нашай арганізацыі, “Маладыя дэмакраты”, вырашылі праявіць акцыю салідарнасці з арыштаваным Алесем Бяляцкім. Мы вырашылі заляпіць плакатамі і партрэтамі адзін з самых вялікіх пераходаў у Мінску – гэта на плошчы Якуба Коласа. Таксама выставілі адпаведную скрыню і сабралі пэўныя ахвяравані, якія, на нашу думку, мусіў сплаціць спадар Бяляцкі рэжыму Лукашэнкі. Ёсць такія асобы, якія добра ставяцца да такой ініцыятывы. Хоць гэтыя ахвяраванні сімвалічныя, але гэта пэўны крок.

Па словах Алег Корбана, за 15 –20 хвілінаў назбіралі каля 40 тысяч рублёў. “Для нас такая актыўнасць падтрымкі палітзняволенага з боку звычайных людзей была нечаканай,” – сказаў Корбан. Таму падобныя мерапрыемствы будуць працягнуты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства