Міністэрства замежных справаў Беларусі пацьвердзіла, што абмежавальныя меры адносна транзытных палётаў над тэрыторыяй Беларусі будуць датычыць дзьвюх краінаў  Канады і ЗША

2006 2006-05-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 траўня падчас брыфінгу ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі кіраўнік упраўленьня інфармацыі гэтага ведамства Андрэй Папоў пацьвердзіў, што Беларусь мае намер абмежаваць палёты ў паветранай прасторы самалётаў авіякампаній ЗША і Канады. Паводле афіцыйнага прадстаўніка МЗС, прыняцьце такога рашэньня Беларусь зьяўляецца сіметрычнай мерай у адказ на тое, што гэтыя краіны абмежавалі тэхнічныя пралёты і пасадку самалёта, на якім беларускі прэмер-міністар ляцеў на Кубу.

Выступаючы 23 траўня ў парламенце, Аляксандр Лукашэнка даў падобнае даручэньне ўраду і запатрабаваў "паказаць Захаду свой гонар".

Што да ўказаньня падаць у міжнародны суд на візавыя санкцыі супраць Беларусі, то ў МЗС паведамілі, што такі зварот зараз адпрацоўваецца.

МЗС не паведамляе падрабязнасьцяў, але зьвяртае ўвагу, што рашэньні пра візавыя санкцыі  "парушаюць дух і літару Хельсінскіх пагадненьняў" пра свабоду перамяшчэньня, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international