На нарадзе актывістаў прадпрымальніцкага руху быў ухвалены план актывізацыі палітычнай дзейнасьці бізнэсоўцаў і аказаньне дапамогі ахвярам рэжыму

2006 2006-05-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 траўня ў Менску адбылася нарада актывістаў прадпрымальніцкага руху, на якой было заяўлена пра неабходнасьць ягонага рэфармаваньня. Удзельнікі нарады ўхвалілі план актывізацыі палітычнай дзейнасьці бізнэсоўцаў.

У нарадзе ўдзельнічалі лідэры і актывісты прадпрымальніцкага руху Менску, Барысава, Салігорску, Бабруйску, Рэчыцы і іншых гарадоў. Паводле выступоўцаў, настроі прадстаўнікоў бізнэсу, найперш дробнага, маюць значны ўплыў на палітычную сітуацыю ў Беларусі. Не адмаўляюць гэтага ўплыву і ўлады. У нядаўнім пасланьні Нацыянальнаму сходу Аляксандар Лукашэнка зьвярнуў увагу на неабходнасьць фармаваньня заканадаўства з улікам інтарэсаў бізнэсу. Між тым, як зазначылі ўдзельнікі нарады, ініцыятывы ўладаў, насамрэч, разыходзяцца з інтарэсамі дробнага прадпрымальніцтва.

Актывіст прадпрымальніцкага руху з Лепеля Алег Тычына сказаў Радыё Свабодзе:
"Ёсьць інфармацыя, што ў такіх гарадах як Лепель, Ушачы, Чашнікі, Новалукомль ды і ў іншых гарадах Беларусі застанецца 5-6 прадпрымальнікаў, якія стануць "тлустымі катамі" і якіх будуць падтрымліваць улады".

Паводле ўдзельнікаў нарады, варта супрацьдзейнічаць такому працэсу. Аднак, на іх думку, сёньняшняя сытуацыя ў прадпрымальніцкім асяродзьдзі не дазваляе рабіць гэта плённа і эфэктыўна. Таму патрэбна рэфармаваньне прадпрымальніцкага руху, прынамсі, актывізацыя палітычных накірункаў дзейнасьці грамадзкага абяднаньня "Пэрспектыва". На думку актывіста з Рэчыцы Леаніда Невара, аб'яднаньне не выканала тых задач, што былі пастаўленыя ў 2002-2003 гадох: "Пасьля парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў лідэры прадпрымальнікаў шмат якіх гарадоў, сябры грамадзкага абяднаньня "Пэрспектыва" зразумелі, што неабходна ствараць палітыка-эканамічнае крыло ў ёй, каб зьмяніць уладу ў гэтай дзяржаве".

Як прагучала на нарадзе, у Беларусі праз некалькі месяцаў маюць адбыцца выбары ў мясцовыя органы ўлады. На думку ўдзельнікаў, у гэтай кампаніі неабходна браць удзел і прадпрымальнікам, і таму ўжо цяпер варта актывізаваць палітычную працу ў прадпрымальніцкім асяродзьдзі. У гэтым упэўнены лідэр прадпрымальнікаў Барысава Віктар Гарбачоў: "Для таго, каб яны распрацоўвалі ў далейшым эканамічную праграму разьвіцьця дробнага і сярэдняга прадпрымальніцтва і непасрэдна стаялі на варце нашых інтарэсаў".

Яшчэ адзін удзельнік нарады, актывіст прадпрымальніцкага руху з Менску Аляксандар Макаеў выказаўся пра патрэбу аказаньня дапамогі палітычным ахвярам нядаўняй прэзыдэнцкай кампаніі. Тым, у прыватнасьці, хто звольнены з працы за ўдзел у палітыцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international