У працэс па адміністратыўнай справе кіраўніка “Ратушы” А. Мілінкевіча суддзя не дапусціў прадстаўнікоў, спаслаўшыся на Дэкрэт №13 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2003 2003-05-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 траўня судзьдзя суда Ленінскага р-на г. Гродна А. Пракопік не дапусціў у якасці прадстаўнікоў Уладзіміра Лабковіча і Юрыя Чавусава па адміністратыўнай справе супраць кіраўніка Гарадзенскага абласнога аб’яднання “Ратуша” Аляксандра Мілінкевіча. Сваю адмову судзьдзя патлумачыў палажэньнямі прэзідэнцкага Дэкрэту №13. Дзеянні суддзі насілі незаконны характар і парушылі артыкул 62 Канстытуцыі, а таксама п.5 Пастановы Пленума Вярхоўнага суда Республікі Беларусь ад 25.03.1999 г. № 1. якія прадугледжваюць права кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь падчас разгляду справаў у судзе мець сваіх прадстаўнікоў. Пры гэтым ні У . Лабковіч ні Ю. Чавусаў не прадстаўлялі грамадскія арганізацыі, і нормы Дэкрэта № 13 на іх не распаўсюджваліся.
Разгляд адміністратыўнай справы быў прыпынены на невызначаны тэрмін у сувязі з хваробай прадстаўніка адміністратыўнай камісіі, якая прыцягнула А. Мілінкевіча да адміністратыўнай адказнасці і рашэньне якой абскарджвалася ў судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international