Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-08T12:21:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marcin_uhla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марцін Угла, старшыня швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen (фота svaboda.org)

Марцін Угла, старшыня швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen (фота svaboda.org)

Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen патрабуе неадкладнага вызвалення старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

- Відавочна, што арышт палітычна матываваны. Гэта, без сумневу, пакаранне за праваабарончую дзейнасць Бяляцкага і цэнтра “Вясна”, а таксама спроба запалохаць праваабарончы рух у Беларусі, - адзначае кіраўнік Östgruppen Марцін Угла.  

Па словах сп. Углы, зараз вельмі важна, каб міжнародная супольнасць моцна рэагавала і патрабавала неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх астатніх палітвязняў.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства