У Жлобіне аштрафаваныя маладзёвыя актывісты

2006 2006-05-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе http://www.belngo.info. У Жлобіне (Гомельская вобласьць) адбылося паседжаньне адміністрацыйнай камісіі раённага выканаўчага камітэту, на якім прынятыя пастановы аб накладаньні спагнаньняў на маладзёвых актывістаў - Ю. Гаўрыленку і А. Станкевіча.Трое жлобінскіх хлопцаў - Юры Гаўрыленка, Эдуард Зялянкоў, Андрэй Станкевіч, а таксама двое іх сябраў з Гомеля  былі затрыманыя ў Жлобіне 11 траўня.

"5 ці 6 асобаў у цывільным падыйшлі да нас на вуліцы і паведамілі, што мы павінны ехаць зь імі ў міліцыю. Яны не прадставіліся, але сярод іх я пазнаў двух супрацоўнікаў КДБ  аднаго зь іх завуць Андрэй Коласаў",  распавёў Э. Зялянкоў.

"У міліцыі ў аднаго з нас у заплечніку знайшлі налепкі з надпісам "Дастаў!" і з карыкатурамі. Нас трымалі каля 5 гадзінаў. Калі мы спыталі, чаму так доўга, нам адказалі, што яны яшчэ не склалі пратакол, а затрыманьне нібыта пачынаецца пасьля складаньня пратаколу", - кажа А. Станкевіч. (Паводле заканадаўства, тэрмін затрыманьня  3 гадзіны  адлічваецца з моманту дастаўленьня грамадзяніна).

Хлопцаў абвінавацілі паводле двух артыкулаў Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях  вывешваньне абяваў у не прадугледжаных для гэтага месцах (артыкул 143) і "распаўсюд друкаваных выданьняў, якія вырабленыя з парушэньнем вызначанага парадку і ня маюць выдавецкіх дадзеных, зьмест якіх накіраваны на прычыненьне ўрону дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў" (арт. 172). Абвінавачваньні грунтуюцца на словах міліцыянтаў аб тым, што яны бачылі, як хлопцы разьвешвалі налепкі.

Пакуль адміністрацыйная камісія разгледзела справы па абвінавачваньню "ў распаўсюдзе" ў адносінах да 17-гадовага Ю. Гаўрыленкі і 18-гадовага А. Станкевіча. На іх накладзеныя штрафы па 62 тысячы рублёў. Э. Зялянкоў заявіў, што патрабуе адваката, і разгляд яго справы перанесены на 5 чэрвеня. Верагодна, у гэты ж дзень будуць разгледжаныя і абвінавачваньні "ў вывешваньні".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international