viasna on patreon

Дэпутат Віцебскага гарсавета Вольга Карач накіравала ліст начальніку аддзела ўнутраных справаў

2006 2006-05-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомая ў горадзе грамадзкая актывістка зьвярнулася з лістом да начальніка аддзела ўнутраных справаў Кастрычніцкага раёна г.Віцебска Андрэя Пракаповіча. Нагодай для зварота стала распараджэньне кіраўніка МУС Уладзімера Навумава, у якім ён загадаў арганізаваць выступы прафэсійных і самадзейных мастацкіх калектываў органаў унутраных справаў. Вольга Карач просіць арганізаваць выступ гэткага калектыву Кастрычніцкага РАУС "з героіка-патрыятычнай і прафэсійнай тэматыкай" перад жыхарамі свайго дома. Да таго ж, яна раіць начальніку аддзела таксама прыняць удзел у гэтым выступе, каб сваім актыўным прыкладам заахвоціць супрацоўнікаў.Гэты зварот, які падобны на жарт, насамрэч мае сурёзныя мэты. Як кажа В.Карач, любы чыноўнік павінен думаць аб тым, што гаворыць і якія дакумэнты падпісвае. "Праблемы Беларусі ў тым, што ў нас усе займаюцца не сваёй справай,  лічыць дэпутат.  Кіраўніцтва заводаў арганізуе выбары, дырэктары школаў займаюцца ідэалёгіяй, а міліцыя замест таго, каб шукаць злачынцаў, рыхтуе канцэрты".

Паводле словаў Вольгі Карач, альбо мясцовай міліцыі давядзецца выступіць перад жыхарамі яе дома, альбо яна зьвернецца зь лістом да міністра Навумава. На думку актывісткі, яе зварот павінен паказаць, што ў Віцебску існуе грамадзянская супольнасьць, якая рэагуе на ўсё, у тым ліку і на ня вельмі разумныя загады, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства