viasna on patreon

Вінцука Вячорку дапыталі пра ягоныя інтэрвію

2011 2011-08-03T14:37:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня Вінцук Вячорка цягам паўгадзіны адказваў на пытаньні сьледчага менскай пракуратуры Канстанціна Глаўніцкага. Ягоны допыт зьвязаны з выбухам у менскім мэтро.

Адразу пасьля выхаду з кабінэту сьледчага спадар Вячорка распавёў "Свабодзе":

"Гэтая гутарка відавочна адбылася ў выкананьне колішняга распараджэньня Аляксандра Лукашэнкі апытаць усіх, хто даваў камэнтары і інтэрвію пасьля выбуху. Бо менавіта пра гэта мяне распытваў сьледчы.

Яго цікавіла, ці дапускаў я абразы і паклёпы ў адрас прадстаўнікоў улады і ці ўскладаў на некага апрыёры віну. Натуральна, я нічога гэтага не рабіў.

У цэлым наша размова была карэктнай".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства