Вядучая нямецкая авіякампанія "Люфтганза" лічыць заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымай забароны для заходніх самалётаў ляцець празь беларускую тэрыторыю грубым парушэньнем міжнароднага права

2006 2006-05-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як заявіў Радыё Свабодзе адказны супрацоўнік "Люфтганзы" ў сувязях з прэсай Томас Яхна, увядзеньне падобнай забароны ёсьць грубым парушэньнем міжнароднага права, а таксама двухбаковых пагадненьняў, якія заключаныя паміж Нямеччынай і Беларусьсю: "Што тычыцца заявы спадара Лукашэнкі, з якой мы пазнаёміліся з прэсы, то ўсё гэта выглядае як шлях да прававога парушэньня, паколькі паміж Нямеччынай і Беларусьсю на працягу дзесяцігодзьдзяў існуюць двухбаковыя пагадненьні, якія тычаць і пералётаў праз паветраную прастору абедзьвюх краінаў. Увесь гэты час гэтыя пагадненьні вельмі пасьпяхова й вельмі строга выконваліся. Калі ўсё гэта адбудзецца насамрэч, то на выдатках самой "Люфтганзы" гэта ніяк не адабецца. Мы проста будзем рабіць нашыя трохразовыя штодзённыя маршруты ў Расею не празь Беларусь. Гэта будзе на некалькі хвілінаў даўжэй, чым звычайна, аднак істотна не адаб'ецца на коштах нашых квіткоў. Што да прававога боку справы, то ў гэтым выпадку будзе вельмі жорсткая ў адказ рэакцыя нямецкага МЗС".

Паводле спадара Яхны, заява беларускага кіраўніка выклікала вялікую трывогу сярод прадстаўнікоў дзелавых колаў, якія маюць бізнэс у Беларусі. Для іх штодзённыя рэйсы "Люфтганзы" ў Менск вельмі зручныя. "Пра забарону рэйсаў на Менск беларускі кіраўнік нічога не сказаў, і я думаю, што ён не захоча, як кажуць, секчы сук на дрэве, на якім сядзіць. Штодзённыя рэйсы "Люфтганзы" ў Менск маюць вялікае значэньне для беларускай эканомікі. І калі размова пойдзе пра гэта, то беларускае кіраўніцтва выракае сваю краіну на поўную самаізаляцыю,"- упэўнены спадар Яхна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international