viasna on patreon

Затрыманні каля горацкай калоніі

2011 2011-08-02T17:01:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni_u_gorkah_02.08.2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” паведамілі, што ў выніку разгону акцыі ў падтрымку Зміцера Дашкевіча затрыманыя трое сябраў гэтай моладзевай арганізацыі - Аляксандр Вялітчанка, Аляксей Сямчыла і Уладзімір Радкевіч.

Паплечнікі Дашкевіча, якія сёння прыехалі ў Горкі, разгарнулі перад будынкам калоніі расцяжку з надпісам "Спыніце пераслед". Праз 5 хвілінаў з’явіліся супрацоўнікі міліцыі і пачалі разганяць пікет, тады пікетоўцы селі на зямлю. Міліцыянты забралі ў іх расцяжку і  пачалі затрымліваць моладзь. Праз хвілін 10-15 пад’ехаў аўтазак, у які запіхнулі найбольш актыўных і павезлі ў мясцовы РАУС. Па словах актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”, у аўтазаку яны налічылі больш за 20 чалавек.

Акрамя сябраў моладзевых дэмакратычных арганізацый падтрымаць Зміцера Дашкевіча ў Горкі сёння прыехалі журналісты, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства