viasna on patreon

Гомельскі грамадзкі актывіст А. Аксёнаў абскарджваў затрыманьне за распаўсюд незалежнай прэсы

2006 2006-05-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, грамадзкі актывіст А. Аксёнаў быў затрыманы на Прывакзальнай плошчы Гомеля, калі ён 12 красавіка распаўсюджваў газэты "Таварыш" і ўлёткі. Затрыманьне ажыцьцявілі міліцыянты спэцыяльнай роты хуткага рэагаваньня - Б. В. Міхідзенка, І. І. Марчанка і А. В. Вялікі. Усе друкаваныя выданьні былі канфіскаваныя. Для затрыманьня Андрэя Аксёнава былі выкарыстаныя сілы роты хуткага рэагаваньня. Суд, аднак, часткова задаволіў яго скаргу на пастанову, якая была вынесеная ў выніку затрыманьня. Тады ў дзеяньнях А. Аксёнава не выявілі парушэньняў больш, чым на папярэджаньне. Гэтае спагнаньне і было вынесенае яму адміністрацыйнай камісіяй Чыгуначнага раёну Гомеля - за "распаўсюд друкаваных выданьняў, якія вырабленыя з парушэньнем вызначанага парадку і ня маюць выдавецкіх дадзеных" (частка 3 артыкула 172 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях). Такімі выданьнямі камісія палічыла ўлёткі аб 20-ай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Па газэтах "Таварыш" увогуле не было прынята ніякага рашэньня - камісія "не заўважыла" факт іх канфіскацыі.

Днямі суд Чыгуначнага раёну, разгледзіўшы скаргу А. Аксёнава, пастанавіў, што газэты не зьяўляліся аб’ектам правапарушэньня. Суд абавязаў адміністрацыйную камісію прыняць рашэньне аб іх лёсе - фактычна гэта значыць, што газэты мусяць быць вернутыя.

Аднак А. Аксёнаў працягвае настойваць і на адмене папярэджаньня за ўлёткі - цяпер ужо ў судзе Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства