Берасцейскiя студэнты-актывiсты руху "За Свабоду" правялi збор подпiсаў пад лiстом, адрасаваным польскаму ўраду

2006 2006-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў www.dzedzich.org, у лiсце яны выказалi падзяку за разуменне палiтычнай сiтуацыi, што склалася апошнiм часам у Беларусi, i за салiдарнасць, праяўленую ў прадастаўленнi магчымасцi для беларускiх студэнтаў, адлiчаных з навучальных установаў па палiтычных матывах, бясплатна працягнуць навучанне ў суседняй краiне.
Трэба адзначыць, што збор подпiсаў ажыццяўляўся цягам аднаго перапынку ў абедзвюх ВНУ горада: Берасцейскiм дзяржаўным унiверсiтэце i Берасцейскiм дзяржаўным тэхнiчным унiверсiтэце. Усяго сабрана каля 90 подпiсаў, каторыя былi ўрачыста ўручаныя консулу па пытаннях культуры генеральнага кансуляту Польшчы ў Беларусi, што месцiцца ў Берасцi. Супрацоўнiкi кансуляту цёпла вiталi студэнтаў i, у сваю чаргу, выказалi iм падзяку за праяўленую iнiцыятыву.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international