Менская археалагічная калекцыя, якая зьбіралася 60 гадоў і ў лютым была вывезеная на сьметнік (300 тыс. экспанатаў), страчаная незваротна

2006 2006-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла "Наша Ніва", раскопкі, зладжаныя на сьметніку, куды вывезьлі экспанаты, не далі плёну.

Супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, археоляг Сяргей Тарасаў, які апошні апекаваўся калекцыяй, лічыць, што з надзеяй адшукаць сьведчаньні менскай мінуўшчыны цяпер ужо можна разьвітацца: "Мы зрабілі некалькі спробаў. Капалі экскаватарам на гусенічнай хадзе. Літаральна два тыдні таму была апошняя спроба, у суботу і нядзелю. Але ці то мы не дакапаліся да таго слою, дзе высыпаныя экспанаты, ці то яны рассыпаныя шырока. Там жа бульдозэрам усё ўтрамбоўваецца..."

Камунальныя службы, паводле словаў С.Тарасава, не захацелі даўжэй чакаць і цяпер пачалі зноў звальваць сьмецьце на месца, дзе, як мяркуецца, былі высыпаныя археалягічныя экспанаты.

Навуковец зазначыў, што сьледзтва па факце зьнікненьня калекцыі вядзе пракуратура Ленінскага раёну Менску. Сваіх высноваў работнікі пракуратуры яшчэ не зрабілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international