Прысуды Някляеву, Дзьмітрыеву ды іншым удзельнікам Плошчы пакінулі бязь зьменаў

2011 2011-07-22T13:50:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

22 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Дзьмітрыеву, Аляксандру Фядуце, Натасьсі  Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму, Сяргею Вазьняку, Уладзімеру Лобану, Алегу Федаркевічу, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, Дзьмітрыю Дароніну, Віталю Мацукевічу.

Уладзімер Някляеў асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады. Андрэй Дзьмітрыеў — на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Іх абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Пра гэтай жа справе былі асуджаныя Аляксандар Фядута -- 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады, Наста Палажанка – 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год, Віталь Рымашэўскі – 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна. І хоць яны не падавалі скаргаў, суд будзе пераглядаць выракі і ў адносінах да іх.

У суседняй залі разглядалася касацыйная скарга іншых удзельнікаў Плошчы:  Уладзімера Лобана, які быў засуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня волі, Алега Федаркевіча, засуджанага да 3,5 гадоў, Яўгена Сакрэта — да 3 гадоў, Сяргея Казакова — да 3 гадоў, Дзьмітрыя Дароніна — да 3,5 году калёніі агульнага рэжыму, Мацукевіча, засуджанага да 3 гадоў калёніі строгага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства