Падчас акцыі "Стоп-бензін" затрымана прынаймней 4 чалавекі
https://spring96.org/be/news/44731
2011
2011-07-21T22:33:16+0300
2011-07-21T22:33:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/stopbenzin.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас акцыі “Стоп-бензін” у Менску было затрымана прынаймней 4 чалавекі. Іх даставілі ў Цэнтральны РАУС і склалі пратаколы за няправільную паркоўку. Пасьля ўсіх затрыманых адпусьцілі.
Першапачаткова затрыманым пагражалі прыцягненьнем да адказнасьці за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ).
Імёны затрыманых: Грынкевіч Дзьмітрый, Сайчук Яўген, Бялоў Ігар і Лабацэвіч Юлія. Дзьмітрый Грынкевіч распавёў, што яго спачатку спынілі і адабралі правы, загадаўшы ехаць да Плошчы Перамогі. Там невядомыя ў цывільным адабралі ў яго ключ і давезьлі яго на машыне да скверу Янкі Купалы. Менавіта адтуль затрыманых і дастаўлялі ў Цэнтральны РАУС.