У клубе "6А" затрымалі зь невядомых прычынаў больш за 10 чалавек

2011 2011-07-20T22:12:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыкладна каля 21 гадзіны падчас канцэрту ў клубе "6А" ў Менску затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС больш за 10 чалавек. Нагодай для затрыманьня стала нібыта праверка на алкаголь.

У клубе праходзіў хардкор-канцэрт. Перад клубам стаяла кампанія людзей, да якой прыкладна а 20:30 падышлі асобы ў цывільным і запатрабавалі, каб усе разышліся. Пасьля прыехала яшчэ група асобаў у цывільным і пачаліся затрыманьні. Больш за 10 чалавек адвезьлі ў Ленінскі РАУС.

21 ліпеня у судзе Ленінскага раёну Менска адбудзецца суд над затрыманымі.

Прозьвішчы некаторых затрыманых: Яўген Чарнічэнка (непаўнагадовы, адпусьцілі), Данііл Цеплякоў-Шугалей, Мікіта Перагуд, Яўген Тарасевіч, Юрый Рыбянец, Сяргей Баловін, Козіч Кірыл.

У судзе Ленінскага раёна былі разгледжаныя адміністратыўныя справы маладых людзей, якія прыйшлі на канцэрт у клуб “6А”. Іх асудзілі за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ)

Юрый Рыбянец - 10 сутак (судзьдзя - Запаснік)

Мікіта Перагуд - 25 б.в.

Яўген Тарасевіч - 5 сутак

Козіч Кірыл - 25 б.в.

Сяргей Баловін

Даніла Цеплякоў-Шугалей - 15 сутак

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства