Уладзімір Кацора атрымаў адказ за подпісам пракурора на сваю заяву з прозьбай прыцягнуць да адказнасьці лжэсьведкаў

2006 2006-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.
Нават калі сьведкі ў судзе хлусяць, яны не могуць быць прыцягнутыя да адказнасьці - такі сэнс адказу з пракуратуры, які днямі атрымаў на свой зварот Уладзімер Кацора. Ён быў кіраўніком Гомельскага абласнога штабу кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Ул. Кацора прасіў пракуратуру прыцягнуць да адказнасьці С. В. Нязнаева, які выконваў абавязкі намесьніка начальніка ІІ аддзяленьня міліцыі Чыгуначнага раёну Гомеля, а таксама грамадзянаў Сьмірнова і Корж. Як заявіў Ул. Кацора, гэтыя грамадзяне далі хлусьлівыя сьведчаньні адносна таго, быццам бы Ўл. Кацора каля пад’езду свайго дому зьбіваў Смірнова. Капітан міліцыі С. В. Нязнаеў, які кіраваў затрыманьнем сп. Кацоры, у судзе сьведчыў, што грамадзкі актывіст пры затрыманьні аказаў супраціўленьне работнікам міліцыі. На падставе гэтых сьведчаньняў суд Чыгуначнага раёну Гомеля пастанавіў арыштаваць Уладзімера Кацору на 15 сутак - з 18 па 27 сакавіка. Ул. Кацора лічыць, што гэта справа поўнасьцю хлуслівая. Усе дні арышту ён праводзіў галадоўку пратэсту.

У адказе, які падпісаў пракурор Чыгуначнага раёну Гомеля, старшы саветнік юстыцыі Г. Н. Раманюк, гаварыцца, што "заканадаўствам не прадугледжана папярэджаньне грамадзян аб адказнасьці за дачу хлусьлівых паказаньняў пры разглядзе адміністрацыйных справаў", і таму грамадзяне "ня могуць быць прыцягнутыя да адказнасьці". З пракурорскага тлумачэньня вынікае, што па адміністрацыйных справах сьведкі могуць хлусіць і ня несьці за гэта адказнасьці паводле закону.

"Па тэрміну арышту відавочна, што ўлады зьняволілі Ўладзімера Кацору на пэрыяд, калі чакалася найбольшая палітычная актыўнасьць грамадзян", - лічыць Старшыня гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня "Прававая ініцыятыва" Леанід Судаленка.

Пакуль няма адказу на заяву адносна другога 15-суткавага арышту Ўл. Кацоры - у красавіку. Другі арышт па тэрмінах супадаў з пэрыядам падрыхтоўкі і правядзеньня "Чарнобыльскага шляху".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international