Менская пракуратура вынесла папярэджаньне лідэру аб’яднанай апазіцыі Аляксандру Мілінкевічу за інтэрвію польскай газэце "Rzeczpospolita"

2006 2006-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 траўня былога кандыдата на прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча выклікалі ў пракуратуру. Як паведаміла Радыё Свабода, яго папярэдзілі, што інтэрвію польскай газэце "Rzeczpospolita" і "Бі-Бі-Сі" дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь.

Аляксандар Мілінкевіч у размове з польскім журналістам ня выключыў, што беларускія ўлады спрычыніліся да нападу на польскага дыплямата Рышарда Бадоня-Легра ў Горадні.

Камэнтуючы сітуацыю ў краіне кампаніі Бі-Бі-Сі, палітык паставіў пад сумнеў права Аляксандра Лукашэнкі балатавацца на пасаду прэзідэнта, а таксама ўсумніўся ў праўдзівасьці вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле закону, пасьля другога папярэджаньня супраць Аляксандра Мілінкевіча могуць распачаць крымінальную справу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international