Прысуды Вусу, Статкевічу, Севярынцу, Халіп і іншым пакінулі бязь зьменаў

2011 2011-07-19T13:34:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Менгарсуд не задавольніў касацыйныя скаргі на прысуды за Плошчу экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі  Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, палітвязьняў Аляксандра Класкоўскага, Арцёма Грыбкова, Аляксандра Квяткевіча, Дзьмітрыя Буланава і Андрэя Пазьняка, а таксама Ірыны Халіп, Паўла Севярынца, Сяргея Марцэлева.

"Мы не чакалі нейкага іншага рашэньня ад гэтай судовай сыстэмы", – заявілі Ірына Халіп і Павал Севярынец пасьля прысуду.

Яны зазначылі, што будуць далей абскарджваць свой прысуд – у Вярхоўным судзе і ў Камітэце ААН па правах чалавека. "Мы не спадзяемся, што ў Вярхоўным судзе сьмелыя людзі, але каб падаць скаргу ў ААН, трэба прайсьці ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі", –заявіла Ірына Халіп.

Павал Севярынец зазначыў, што цягам некалькіх дзён ён вырашыць усе свае пільныя справы, напіша ўсім палітвязьням лісты і накіруецца адбываць пакараньне на хімію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства