"Барані "Нашу Ніву" – з такім заклікам звярнуліся 21 траўня ў Берасці ўдзельнікі флэшмобу ў падтрымку апошняга поўнасцю беларускамоўнага незалежнага выдання

2006 2006-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 60 актывістаў, расцягнуўшыся ў доўгі ланцуг на цэнтральным прашпекце горада – Машэрава, чыталі газету "Наша Ніва". Частка людзей – тыя, на спінах каторых былі прышпіленыя літары з паслання "Барані "Нашу Ніву" – развярнуліся спінамі да праезджай часткі.

Флэшмоб працягнуўся 20 хвілін і выклікаў жывое абмеркаванне з боку мінакоў. Людзі пыталіся пра сітуацыю з газетай, а таксама пра тое, якім чынам яе можна атрымліваць. Некаторыя мінакі прастаялі разам з удзельнікамі да канца флэшмобу. Многія кіроўцы віталі флэшмобераў гукавымі сігналамі. Флэшмоб прайшоў на дзіва спакойна: падчас яго каля ўдзельнікаў не з’явіўся ніводзін міліцыянт, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international