Cуд спыніў справу аб абразе гонару супрацоўніка БТ

2006 2006-05-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алеся Сіўчыкава падазравалася ў абразе гонару і годнасьці журналіста БТ Дзяніса Бальшакова. Бальшакоў абвінавачваў Сіўчыкаву ў пасланьні яму абразьлівых SMS-паведамленьняў.

Дзяніс Бальшакоў сёлета ў сакавіку быў аўтарам шэрагу сюжэтаў Беларускага тэлебачаньня пра тое, што жыхары намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы Менску нібыта мелі пры сабе порначасопісы і наркотыкі. У адказ у Інтэрнэце быў зьмешчаны нумар мабільнага тэлефону Бальшакова з заклікам да моладзі выказаць свае адносіны да "творчасьці" гэтага чалавека. Алеся Сіўчыкава напісала яму паведамленьне наступнага зьместу:

"Дзяніс. Выдатная ідэя з наркотыкамі і порна. Студэнты журфаку на Акрэсьціна цябе ніколі не забудуць!"

Бальшакоў палічыў, што гэтае паведамленьне абражае ягоныя гонар і годнасьць і папрасіў міліцыянтаў прыцягнуць аўтарку да адказнасьці. Разам з Алесяй у гэтай справе праходзілі Аляксей Нікуляк і Ігар Сечка, якія таксама слалі паведамленьні на мабільнік Бальшакова.

Падчас разгляду гэтай справы, спадары Нікуляк і Сечка заключылі з Дзянісам Бальшаковым мірнае пагадненьне, і пазовы да іх былі спыненыя. А справа Алесі Сіўчыкавай была спыненая з-за адсутнасьці ў яе дзеяньнях складу правапарушэньня. Судзьдзя Валянціна Зяньковіч ня ўбачыла ў SMS-паведамленьні Алесі абразы гонару й годнасьці Бальшакова. ?#152;нтарэсы Алесі Сіўчыкавай у судзе абараняў вядомы мінскі адвакат Павал Сапелка.
Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international