viasna on patreon

Сёння пройдуць суды над затрыманымі падчас акцыі 13 ліпеня (абнаўляецца)

2011 2011-07-14T11:43:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/xapun13.07.2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску сёньня пройдуць суды над грамадзянамі, затрыманымі падчас акцыяў "маўклівага пратэсту" 13 ліпеня. Большасьць затрыманых абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).

МЕНСК

Віталь Струй назіраў за дастаўленьнем затрыманых у Першамайскі РАУС Менску, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. На яго склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ). Ноч хлопец правёў у пастарунку, а сёньня суд Першамайскага раёну прысудзіў яму штраф у памеры 10 базавых велічыняў. Ён паведаміў, што ў Першамайскі РАУС даставілі каля 10 чалавек. 2 непаўнагадовыя дзяўчыны былі вызваленыя.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску судзяць 2 чалавек. Супрацоўнікі міліцыі груба ставіліся да прысутных у судзе абаронцаў, насуперак абяцаньням старшыні суду.

Хадзінскі Павел (1985 г.н.) - штраф 20 б.в. (Судзьдзя - Шумак)

Юзафовіч Максім Максімавіч (1988 г.н.) - 10 сутак

Суд Савецкага раёну

Агулам у суд прывузьлі 10 чалавек. У судзе жанчына ў цывільным здымала прысутных на відэакамеру.

Вайтовіч - 3 сутак

Сідараў Віталь - 10 сутак

Судзьдзя Паўлючэнка Дзьмітрый:

Амельчанка Іван -15 сутак

Крот Алесь - 15 сутак

Зянькевіч Ільля - 10 сутак

Хіляжаў Сяргей - 10 сутак

Андрэй Цімашэнка - 5 сутак

Судзьдзя Мазоўка Анжаліка:

Бусел Аляксандр - 10 сутак

Крукоўскі Сяргей - 8 сутак

Канцін Ягор - 10 сутак

Арыштаваныя на невядомы тэрмін: Беспразванны Сяргей, Савік Аляксей

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства